Усе навіны

На 61-м годзе жыцця памёр экс-трэнер «Мяшкоў Брэст» Уладзімір Саўко

21 сакавіка 2023, 13:07

Прэс-служба «Мяшкоў Брэст» паведаміла пра тое, што 20 сакавіка не стала экс-трэнера каманды Уладзіміра Саўко. Яму было 60 год.

Апошнім часам Саўко працаваў з дзецьмі ў брэсцкім Цэнтры алімпійскага рэзерву на базе «Вікторыі», уваходзіў у штаб жаночага «Бярэсця», а таксама асіставаў Алегу Свіцічу ў ЦАР-БГК, які зараз ідзе на першым месцы ў другім дывізіёне чэмпіянату Беларусі.

Паўтары тыдні таму каманда Свіціча і Саўко выйграла Алімпійскія дні моладзі – і настаўнік радаваўся медалям разам з падапечнымі.

Пад кіраўніцтвам Уладзіміра Саўко «Мяшкоў Брэст» выйгравала дэбютныя тытулы чэмпіёнаў краіны.

У мінулым годзе брэсцкія балельшчыкі прызналі Саўко лепшым трэнерам у гісторыі брэсцкага клуба.

Рэдакцыя «Трыбуны» выказвае спачуванні родным і блізкім Уладзіміра Саўко.