Усе навіны

«Барселона» адмовілася ад трансферу Каралька з-за скарачэння бюджэту (RAC1)

29 сакавіка 2023, 12:34

Як паведамляе RAC1, «Барселона» ужо некалькі месяцаў працуе над скарачэннем бюджэту асобных падраздзяленняў на 15 млн еўра, у тым ліку і гандбольнага.

З-за гэтага каталонцы вымушаныя адмовіць ад трансферу беларускага лінейнага «Кельце» Арцёма Каралька. Беларус павінен быў змяніць у «Барселоне» француза Людовіка Фабрэгаса, але патэнцыйна высокі кошт Каралька, прымусіў «сіне-гранатавых» звярнуць увагу на малавядомага гульца ў якасці альтэрнатывы на пазіцыю.

Адзначым, што ў Каралька дзейны кантракт з польскім клубам да канца лета 2025 года.