Усе навіны

«Веспрэм» Вайлупава выйшаў у 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў, дзе сустрэнецца з «Віве» Каралька

31 сакавіка 2023, 10:53

«Веспрэм», за які выступае беларускі гандбаліст Мікіта Вайлупаў, прайшоў у 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў.

У матчы дзвюх венгерскіх каманд «Веспрэм» быў мацнейшы за «Піка Сегед». У абодвух матчах супрацьстаяння каманда Вайлупава была мацнейшай – 36:23 у першым матчы і 38:33 у другім.

Беларус, у адрозненне ад першага матча, дзе ён не аформіў ніводнага мяча, у другім закінуў двойчы.

У 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў «Веспрэм» згуляе з «Віве Кельце», за які выступае яшчэ адзін беларус Арцём Каралёк.

Матчы паміж «Веспрэмам» і «Віве» пройдуць 10 і 17 траўня.