Усе навіны

У чвэрцьфінале SEHA-лігі «Мяшкоў» згуляе з «Вардарам»

11 красавіка 2023, 22:25

У аўторак вызначыўся супернік «Мяшкова» ў 1/4 фіналу SEHA-лігі.

«Вардар» у другім матчы зноў абыграў «Вайводзіну» – 32:26. У першым паядынку македонцы былі мацнейшымі з лікам 25:38.

Адзначым, што Барыс Пухоўскі, які выступае за «Вайводзіну», не прыняў удзел ні ў адной з гульняў.

За выхад у «фінал чатырох» «Вардар» згуляе з «Мяшковым».