Усе навіны

Сын Барбашынскага і яшчэ 19 гульцоў выкліканыя ў зборную Беларусі без прадстаўнікоў замежных клубаў

13 красавіка 2023, 16:36

Cтаў вядомы спіс гандбалістаў, якія выкліканы ў мужчынскую зборную Беларусі на чарговы трэніровачны кэмп, які пройдзе з 24 па 30 красавіка ў Мінску.

У абойме няма ніводнага гульца з замежных чэмпіянатаў.

варатары – Ягор Стасюк, Канстанцін Кавалёў (абодва - СКА), Уладзімір Жукавец (БДУФК-СКА);

левыя крайнія – Андрэй Юрынок (Мяшкоў Брэст), Уладзіслаў Крывенка (СКА);

левыя крайнія – Андрэй Юрынак (Мяшкоў Брэст), Уладзіслаў Крывенка (СКА);

лінейныя – Андрэй Пушкін, Данііл Белы (абодва – СКА), Мацвей Барбашынскі, Арцём Красочка (абодва – БДУФК-СКА);

правыя крайнія – Даніла Вяргейчык (Мяшкоў Брэст), Аляксей Шапяленка (СКА), Максім Цароў (БДУФК-СКА);

левыя паўсярэднія – Дзмітрый Хмялькоў, Кірыл Самойла (абодва – СКА), Аляксей Ермакоў (БДУФК-СКА), Яўген Пасюк (Кронан);

разыгрываючы – Ігар Бяляўскі (СКА);

правыя паўсярэднія – Мікалай Алёхін (Мяшкоў Брэст), Мацвей Удавеня, Станіслаў Шабельнікаў (абодва – СКА).

Самым узроставым іграком зборнай Беларусі на зборы стане 26-гадовы Андрэй Юрынок.

Адзначым, у зборную выкліканы 18-гадовы Мацвей Барбашынскі – сын даверанай асобы Лукашэнкi Андрэя Барбашынскага.