Усе навіны

Пухоўскі працягнуў кантракт з «Вайводзінай»

29 красавіка 2023, 12:28

Беларускі разыгрываючы Барыс Пухоўскі прадоўжыў пагадненне з сербскай «Вайводзінай» на адзін год.

Беларус папоўніў шэрагі клуба з Нові-Саду мінулым летам.

Пухоўскі дапамог «Вайводзіне» ўпершыню ў гісторыі выйсці ў фінал кубка ЕГФ. У фінале клуб беларуса згуляе супраць нарвежскага «Нербэ».