Усе навіны

Канаплёў пра забаронy балканскім камандам гуляць супраць беларусаў у SEHA-лізе: «Ёсць краіны і ў Азіі, і ў Афрыцы, якія жадаюць удзельнічаць з намі. Таму бяром нахіл на Усход»

6 траўня 2023, 21:12

Кіраўнік беларускай федэрацыі гандбола Уладзімір Канаплёў падзяліўся меркаваннем пра SEHA-лігу.

Раней планавалася, што ў 1/4 фіналу SEHA-лігі згуляюць прадстаўнікі дывізіёнаў Усход і Поўдзень. Аднак клубы «Дывізіёна Поўдзень» атрымалі забарону нацыянальных алімпійскіх камітэтаў на ўдзел у матчах з камандамі з Расіі і Беларусі.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 года Расея працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Што думаеце з нагоды таго, што ў SEHA-лізе і далей будзем гуляць толькі супраць расейцаў, што так і не дапусцілі нашы клубы спаборнічаць з балканцамі? І, на ваш погляд, калі гэта ўсё скончыцца?

– Мы трошкі засмуціліся, але не моцна. Ёсць краіны і ў Азіі, і ў Афрыцы, якія жадаюць удзельнічаць з намі. Таму бярэм такі нахіл на Усход. І ў гэтым плане будзем працаваць для таго, каб SEHA-ліга не страціла сваёй прывабнасці і была на належным узроўні.

Але нават калі тут застануцца толькі каманды Расіі і Беларусі… Сёлета чатыры найлепшыя расійскія і беларускія каманды змагаліся адна супраць адной. Дзве расійскіх і дзве беларускія выйшлі ў фінальную частку. Гэта таксама пазітыў, гэта таксама прагрэс для нашага гандбола. І расшйскага таксама.

Для нашых каманд, такіх як «Машэка», «Гомель», важна тое, што яны змагаліся супраць мацнейшых супернікаў, такіх як «Пермскія Мядзведзі», «Зеніт», «Чэхаўскія мядзведзі», той жа ЦСКА. Нашы маладыя гульцы набывалі добры вопыт сусветнага ўзроўню, – сказаў Канаплёў.