Усе навіны

Экс-гулец мінскага «Дынама» ўкраінец Дарашчук: «Ёсць знаёмыя гандбалісты з Беларусі, якія маўчаць пра вайну. Засунулі языкі ў адно месца, атрымліваюць тры капейкі – і добра»

13 траўня, 14:53

Былы ўкраінскі гандбаліст мінскага «Дынама» Дзмітрый Дарашчук у інтэрв'ю для «Зеркала» выказаўся наконт маўчання беларускіх спартсменаў пра вайну ва Украіне.

– Вы змянілі стаўленне да Беларусі пасля 24 лютага?

– Так. На жаль, ёсць і знаёмыя з Беларусі, якія падтрымліваюць вайну. Маўляў, расіяне – нашы браты, усё правільна робяць. Іншыя проста маўчаць, у тым ліку гандбалісты. З некаторымі перастаў размаўляць. Вельмі мала тых, хто выказаў мне падтрымку. Усё разумею: беларусы не жадаюць ісці ў турму за сваю пазіцыю. Да таго ж ад слоў, на іх думку, мала што мяняецца. Хоць людзі бачаць і шануюць, калі публічны чалавек выказаўся. Няправільна плыць па цячэнні, як гаўно па Енісеі. І ў спартоўцаў больш магчымасцяў з'ехаць за мяжу. Але, на жаль, засунулі языкі ў адно месца, атрымліваюць тры капейкі – і добра. Не буду пераходзіць на асобы. У кагосьці бізнес у Беларусі, баяцца, што крануць. Нехта перажывае за сям'ю. Вось так і выходзіць, што кожны сам за сябе, – сказаў Дарашчук.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.