Усе навіны

«Кельцэ» Каралька ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў згуляе з «ПСЖ»

23 траўня, 13:47

Сталі вядомы паўфінальныя пары Лігі чэмпіёнаў.

«Кельцэ» Арцёма Каралька згуляе супраць «ПСЖ». У другім матчы фіналу чатырох «Магдэбург» будзе супрацьстаяць дзейнаму чэмпіёну «Барселоне».

Адзначым, што год таму каталонцы ў фінале абыгралі «Кельцэ» ў серыі пенальці. «Барселона» можа выйграць турнір у 3-і раз запар.

Фінал чатырох пройдзе ў Кёльне на «Ланксэс-Арэне» 17 і 18 чэрвеня.