Усе навіны

Гандбаліст СКА Самойла перайшоў у польскую «Віслу»

30 траўня, 13:48

Як паведамляе прэс-служба «Віслы», беларускі гандбаліст Кірыл Самойла перайшоў у клуб з мінскага СКА. Кантракт з левым паўсярэднім зборнай Беларусі разлічаны на 4 гады і ўступіць у сілу з наступнага сезона.

У сезоне-2022/23 Самойла разам з мінскім клубам выйграў Кубак Беларусі і серабро чэмпіянату краіны. Але ў фінальнай серыі з «Мяшкоў Брэст» Самойла не гуляў з-за траўмы.

«Вісла» у сезоне, які завяршыўся, зноў стала другой, саступіўшы ў чэмпіянаце Польшчы «Кельце» Арцёма Каралька. У Лізе чэмпіёнаў клуб з Плоцка дайшоў да 1/4 фіналу, дзе саступіў па суме дзвюх сустрэч «Магдэбургу» (22:22, 28:30).