Усе навіны

Трэнер СКА Нікуленкаў пра паражэнне ў фінальнай серыі: «Трэба разумець, якія правілы ў чэмпіянаце Беларусі. Мы яго прайгралі за тыдзень»

4 чэрвеня, 10:25

Трэнер СКА Дзмітрый Нікуленкаў пракаментаваў паражэнне ў фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі ад «Мяшкова».

– Па сезоне мы ішлі вельмі добра, выдатна, усё атрымлівалася. Але трэба разумець, якія правілы ў гэтым чэмпіянаце. Мы яго прайгралі за тыдзень. Магчыма, маладыя хлопцы занадта паверылі ў сябе. Мы сутыкнуліся з невялікімі цяжкасцямі ў складзе. Гэта нашая праблема, і мы не змаглі яе вырашыць. Усё, вядома ж, знерваваліся. Але варта прызнаць, што мы прайгралі 0:3. І варта павіншаваць БГК.

– Нягледзячы на паражэнне ў фінале, можна казаць, што СКА падраўняўся, а можа, нават пераўзыходзіць «Мяшкоў Брэст»?

– Вельмі хачу, каб мы перасталі пра гэта казаць. Мы з году ў год спрабуем казаць, што вось падрасцем, станем мацнейшымі і ў наступным годзе будзем ізноў…

Заклікаю ўсіх гульцоў забыцца пра тое, што мы будзем расці. Хачу, каб у пачатку наступнага сезона мы прыйшлі і жылі з тым, што мы ўжо мацнейшыя, а не думалі пра тое, каб потым зваліць усё на тое, што мы маладыя, неспрактыкаваныя.

[У СКА] хапае хлопцаў, якія пагулялі і ў нацыянальнай зборнай. Так, ім па 20-22, але яны ўжо выступалі на высокім узроўні. Яны мусяць гэта разумець. Вельмі хачу, каб у іх захварэла сэрца з-за гэтай паразы. Бо па-іншаму ніяк. Па-іншаму да вялікіх дасягненняў мы ніколі не прыйдзем. Вы ўжо набраліся досведу – ідзіце і выйгравайце, – распавёў Нікуленкаў.