Усе навіны

Трэнер Папруга: «СКА заняў годнае, другое, месца ў SEHA-лізе, але застаўся ім не задаволены»

9 чэрвеня, 09:36

Галоўны трэнер СКА Ігар Папруга пракаментаваў паразу ў фінале SEHA-Лігі ад «Мяшкоў Брэст» з лікам 31:32.

– Хачу павіншаваць суперніка з тытулам. Ён здзейсніў менш памылак, таму выйграў. Спраўдзілася даўняя мара БГК, які ўжо не першы год гуляе ў SEHA-лізе, у адрозненне ад СКА, які першы год гуляе на турніры. Мы ведалі аб ім і жадалі на яго патрапіць. Ён нас не расчараваў. Наш клуб заняў дастойнае месца, але застаўся ім незадаволены. Гэта стымул не спыняцца ў сваім развіцці. Нам хочацца перамагаць, хаця ў нас і маладая каманда.

– Ваша каманда доўгі час даганяла. У пачатку другога тайма гэтая пагоня завяршылася поспехам – лік быў роўны, а потым «Мяшкоў Брэст» зноў адарваўся на 4 мячы. Ці не было ў вас думкі ўзяць тайм-аўт, калі лік з 22:22 стаў 22:26?

– Цяпер складана пра гэта казаць, але мы не забілі, абаранілі… Што казаць у тайм-аўце, калі са 100%-х сітуацый не забіваем 7 метраў або не забіваем выхад адзін-у-адзін? Не бачу сэнсу. Быў добры настрой, хлопцы выконвалі тое, да чаго мы рыхтаваліся. Мусіць, вялікае жаданне перамагчы, не хапіла разважлівасці: лішнія перадачы, рухі без мяча. Мы пра гэта гаварылі да гульні, у перапынку і падчас яе з кожным, – сказаў Папруга.