Усе навіны

Пяўніцкі стаў галоўным трэнерам жаночай зборнай Беларусі

16 чэрвеня, 15:39

Прайшла канферэнцыя Беларускай федэрацыі гандбола, на якой было прынята рашэнне аб змене галоўнага трэнера жаночай зборнай. Валерый Пяўніцкі ўзначаліў каманду замест Аляксандра Сыцько.

Пяўніцкі ўжо ўзначальваў у пачатку 2000-х зборную Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам каманда выступіла на чэмпіянаце Еўропы-2004 (апошняе, 16-е месца). Пад яго кіраўніцтвам беларускія гандбалісткі згулялі 12 матчаў, у якіх было 4 перамогі, нічыя і 7 паражэнняў.

Акрамя таго, беларускі спецыяліст працаваў з нацыянальнай камандай Азербайджана і шэрагам еўрапейскіх і афрыканскіх клубаў. У 2021 годзе ён узначальваў маладзёжную зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы ў другім дывізіёне, дзе яна заняла трэцяе месца.

У апошні час Пеўніцкі займаў пасаду вядучага спецыяліста БФГ.