Усе навіны

5 мячоў Каралька дапамаглі «Кельцэ» выйсці ў фінал Лігі чэмпіёнаў

17 чэрвеня, 20:54

Прайшоў паўфінальны матч Лігі чэмпіёнаў, у якім «Кельцэ», за які выступае беларускі лінейны Арцём Каралёк, выйграў у ПСЖ з лікам 25:24

На рахунку Каралька 5 мячоў.

Сапернікам польскага клуба ў фінале стане «Магдэбург», які ў іншым паўфінале выйграў па 7-мятровых у «Барселоны» з лікам 40:39.

Нагадаем, што летась клуб Каралька таксама быў у фінале і саступіў «Барселоне», нягледзячы на гэта, беларус быў прызнаны MVP «фінала чатырох».