Усе навіны

Каралёк пра выхад у фінал ЛЧ: «Калі бачыш, колькі людзей у футболках «Кельцэ», болю ад траўмы няма, ты не адчуваеш яго»

17 чэрвеня, 22:35

Беларускі гандбаліст Арцём Каралёк пракаментаваў выхад каманды ў фінал Лігі чэмпіёнаў, дзе польская каманда сустрэнецца з «Магдэбургам». Нагадаем, што ў паўфінале «Кельцэ» перамог ПСЖ з лікам 25:24, а Каралёк закінуў 5 мячоў, хаця перад матчам яго ўдзел быў пад пытаннем праз траўму.

«З абодвух бакоў была барацьба і характар. Брамнікі выдатна папрацавалі, абарона таксама папрацавала на славу. Тым не менш, я не думаю, што абедзве каманды паказалі сваю лепшую атакавальную гульню. Але гэта не мае значэння зараз.

Нам трэба адпачыць і падрыхтавацца да фіналу ў нядзелю раніцай і паспрабаваць выправіць памылкі, якія мы дапусцілі ў паўфінале. Калі ты гуляеш у паўфінале Лігі чэмпіёнаў, на арэне з дваццаццю тысячамі балельшчыкаў, калі ты ведаеш, колькі заўзятараў прыехала з намі з Кельцэ, і ты бачыш, колькі людзей у жоўтых футболках, болю няма, ты не адчуваеш яго.

Вы проста змагаецеся і робіце ўсё магчымае, каб перамагчы. У кожным «фінале чатырох» бываюць сюрпрызы, таму перад матчам з «Магдэбургам» трэба захоўваць спакой», – сказаў Каралёк.