Усе навіны

У чэмпіянаце Беларусі па гандболе абавязалі нанасіць дзяржсцяг на форму

18 чэрвеня, 09:39

У Брэсце адбылася пазачарговая канферэнцыя Беларускай федэрацыі гандбола, падчас якой было зацверджана Палажэнне аб XXXII чэмпіянаце і Кубку Рэспублікі Беларусі па гандболе сярод мужчынскіх і жаночых каманд

Так у пункт 59 Палажэння было дададзена новае правіла пра экіпіроўку гульцоў. З новага сезону на кожным камплекце спартыўнай формы каманд павінен быць размешчаны Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.