Усе навіны

У Д1 гандбольнага ЧБ выступяць 8 каманд, у Д2 з'явілася новая каманда – «Аматары»

20 чэрвеня, 13:54

Як паведамляе прэс-служба БФГ, ужо 14 мужчынскіх каманд пацвердзілі свой удзел у новым сезоне чэмпіянаце Беларусі. Заяўкі будуць прымацца да 14 жніўня 2023 г. уключна.

У першым дывізіёне мужчынскіх каманд будуць удзельнічаць 8 каманд: «Мяшкоў Брэст», мінскі СКА, «Гомель», «Машэка», РДВАР-СКА-БДУФК, «Кронан», «Бусел Кітая», РДВАР-2006, які ў мінулым сезоне гуляў у Д2. На першым этапе каманды праводзяць паміж сабой 2-кругавы турнір.

На другім этапе каманды размяркоўваюцца на групы «А» і «Б» па 4 каманды ў кожнай, згодна з рэйтынгам па выніках першага этапа. Каманды ў групах праводзяць паміж сабой 2-кругавыя турніры.

Трэці этап складаецца з чвэрцьфінальных матчаў, паўфіналаў і плей-оф матчаў за 5-8 месцы. Серыі матчаў на трэцім этапе праводзяцца да 2-х перамог.

Далей на чацвёртым этапе каманды праводзяць фінальныя серыі матчаў за 1-2, 3-4, 5-6 і 7-8 месцы, якія праводзяцца да 3-х перамог.

Запланаваныя тэрміны пачатку матчаў чэмпіянату ў першым дывізіёне – 2-6 верасня 2023 года.

У другім дывізіёне згуляюць 6 каманд: «БГК-2», «РЦАР», «Гомель-2», «Машэка-2», «Кронан-2» «Аматары», навічкі будучага сезона. Яны праводзяць паміж сабой 6-кругавы турнір. Па яго выніках вызначаюцца падагульняючыя з 9 па 14 месцы чэмпіянату.

Запланаваныя тэрміны пачатку матчаў чэмпіянату ў другім дывізіёне – 13-16 верасня 2023 г.