Усе навіны

Паўсярэдні зборнай Беларусі Астрашапкін падоўжыў кантракт з ізраільскім «Хапаэлем» з Рышон-ле-Цыёна

20 чэрвеня, 23:58

Прэс-служба «Хапаэля» Рышон-ле-Цыёна паведаміла пра працяг кантракта з паўсярэднім зборнай Беларусі Алегам Астрашапкіным. Пагадненне разлічана на адзін сезон.

Нагадаем, што Астрашапкін аднаўляецца пасля траўмы ахіла. У траўні ён перанёс аперацыю. Гандбаліст павінен вярнуцца ў строй у канцы восені.