Усе навіны

Лёсаванне ЛЧ: «Веспрэм» Вайлупава згуляе ў групе з «Віслай» Самойла

27 чэрвеня, 14:25

Сёння, 27 чэрвеня, у Вене прайшло лёсаванне групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў-2023/24.

«Веспрэм» Мікіты Вайлупава згуляе ў адной групе з «Віслай» Кірылам Самойлы. «Кельцэ» Арцёма Каралька ў групе з «ПСЖ».

Група «А»: «Кельцэ» (Польшча), «Пары Сен-Жэрмэн» (Францыя), «Кіль» (Германія), «Заграб» (Харватыя), «Ольбарг» (Данія), «Пік» (Венгрыя), «Еўрафарм Пелістэр» (Паўночная Македонія), «Кальстад» (Нарвегія).

Група «В»: «Гудме» (Данія), «Веспрэм» (Венгрыя), «Барселона» (Іспанія), «Магдэбург» (Германія), «Вісла» (Польшча), «Манпелье» (Францыя), «Порту» (Партугалія), «Цэле» (Славенія).

Нагадаем, ЕГФ не дапусціла «Дынама» Бухарэст Вячаслава Бохана ў Лігу чэмпіёнаў, дзе клуб гуляў у плэй-оф мінулага сезона. Адной з прычын такога рашэння магла стаць адсутнасць у румынскага клуба сучаснай арэны.

Беларускія клубы адхіленыя ад еўракубкаў з-за вайны, якую з 24 лютага вядзе РФ супраць Украіны, з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.