Усе навіны

На Еўрапейскіх гульнях ад даху стадыёна адваліўся кавалак пакрыцця

27 чэрвеня, 17:45

На Еўрапейскіх гульнях-2023 падчас матча па пляжным гандболе з даху стадыёна адваліўся невялікі кавалак пакрыцця.

У канцы мінулага тыдня падчас перапынку матча па пляжным гандболе на новым лёгкаатлетычным стадыёне ў Тарнуве з даху галоўнай трыбуны адарваўся ліст металічнай маскіровачнай шторкі даўжынёй каля 40 см. Падчас інцыдэнту ніхто не пацярпеў, бо трыбуны былі пустыя.

– Верагодна, адкруцілася шруба. Часам такое здараецца. Магчыма, шруба была закручана няправільна, цяжка сказаць. Аднак пра сітуацыю адразу ж паведамілі падрадчыку, які хутка выявіў дэфект і ліквідаваў яго. Гэта была рашотка, так што гэта не канструктыўная праблема. У ідэале такога, вядома, быць не павінна, але часам усё ж бывае, – пракаментаваў інцыдэнт дырэктар Дэпартамента муніцыпальнай інфраструктуры мэрыі Тарнува Рафал Накельны.

ЕГ-2023 праходзяць з 21 чэрвеня па 2 ліпеня ў Польшчы.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.