Усе навіны

Зборная Кыргызстана U-19 прайграла 1:76 расіянкам на Гульнях краін СНД у Беларусi

5 жніўня, 15:50
1

Расійскія гандбалісткі выйгралі з лікам 76:1 у прадстаўніц Кыргызстана на Гульнях краін СНД у Брэсце.

Нагадаем, у турніры бяруць удзел гульцы ва ўзроставай катэгорыі U-19 (2004 год нараджэння і маладзейшыя). Апроч расіянак і кыргызстанак, у жаночай частцы спаборніцтваў згуляюць беларускія і ўзбекістанскія гандбалісткі.

Абсалютны рэкорд у ліку ў 1981 годзе паставіла мужчынская зборная СССР, калі выйграла ў каманды Афганістана 86:2.