Усе навіны

Брамнік Крэўчык з-за траўмы выбыў да вясны 2024-га

26 жніўня, 10:37

Беларускі брамнік астраханскага «Дынама» Мацвей Крэўчык атрымаў сур'ёзную траўму калена.

На наступным тыдні гулец будзе праапераваны. Вяртанне галкіпера на пляцоўку чакаецца не раней за вясну 2024-га.

Нагадаем, 26-гадовы Крэўчык перайшоў у «Дынама» з «Машэкі» гэтым летам.