Усе навіны

«Мяшкоў» згуляе на Кубку сяброўства SEHA-лігі ў Турцыі з камандамі з дывізіёна Поўдзень

30 жніўня, 17:58

«Мяшкоў» прыме ўдзел на Кубку сяброўства SEHA-лігі. Турнір пройдзе 1-2 верасня ў турэцкім горадзе Адапазары.

У турніры акрамя брэстчан удзел возьмуць «Ваяводзіна», «Веспрэм» і Еўрафарм.

Адзначым, што ў складзе «Веспрэма» і «Вайводзіны» выступаюць беларусы Мікіта Вайлупаў і Барыс Пухоўскі адпаведна.

Расклад матчаў

1 верасня (пятніца)

Мяшкоў Брэст (Беларусь) – Ваяводзіна (Нові-Сад, Сербія) – 16:00

Веспрэм (Венгрыя) – Еўрафарм (Бітала, Паўночная Македонія) – 19:00

2 верасня (субота)

Матч за 3-е месца – 16:00

Фінал – 19:00

Нагадаем, што ЕГФ адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.