Усе навіны

Алег Астрашапкін: «Прэзідэнт «Хапаэля» стварыў у WhatsApp групу, напісаў, што жадаючыя могуць паляцець на радзіму»

14 кастрычніка, 23:11

Беларускі гандбаліст ізраільскага «Хапаэля» з Рышон-ле-Цыона Алег Астрашапкін распавёў пра тое, як перажывае атаку тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС.

«Мы з жонкай раней ужо перажылі ў Ізраілі два ракетныя абстрэлы. У першы раз – у жніўні мінулага года неўзабаве пасля нашага прыезду ў гэтую краіну. Тады ахапіла паніка. Але партнёры па камандзе запэўнілі: «Жалезны купал» абароніць, і ўсё працягнецца нядоўга. Напружанасць і на самай справе спала праз лічаныя дні.

У траўні мы ўжо не драматызавалі падзеі. Пару разоў спускаліся ў бункер хвілін на пяць – і ўсё. Бакі падпісалі чарговае пагадненне, і жыццё зноў нармалізавалася.

На гэты ж раз жонка пачула сірэну, разбудзіла. Пабеглі ў бамбасховішча. І потым без канца ў яго спускаліся.

Сачылі за падзеямі па навінах. Заадно стараліся супакоіць родных у Магілёве, якія, зразумела, звар'яцелі. Наогул за апошні тыдзень я атрымаў званкоў і паведамленняў, напэўна, больш, чым за ўвесь папярэдні год.

Прэзідэнт «Хапаэля» стварыў у WhatsApp групу для замежных гульцоў, напісаў у яе, што жадаючыя могуць паляцець на радзіму. Мы з харватам Антоніа Прыбанічам аддалі перавагу пакінуць Ізраіль, Саня Маркелаў, які летам перайшоў з гішпанскага «Лагроньё», чамусьці наважыў застацца. Але яму там ужо надакучыла. Для яго шукалі варыянт вылету», – сказаў Астрашапкін.

Нагадаем, што з 7 кастрычніка баевікі тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС працягваюць атакаваць Ізраіль. Урад апошняга ўвёў ваеннае становішча ўпершыню з 1973 года.