Усе навіны

Сяргей Рутэнка: «СКА – любоў маёй маладосці, я заўсёды марыў гуляць у гэтай камандзе»

21 кастрычніка, 16:13

Старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі і падпісант прарэжымнага ліста спартоўцаў Сяргей Рутэнка пракаментаваў гульню мінскага СКА супраць «Мяшкова» (35:37).

«СКА – любоў маёй маладосці, я заўсёды марыў гуляць у гэтай камандзе і рады, што завяршыў кар'еру тут. Гэта нязменна на працягу ўсяго майго жыцця. Убачыў цікавыя камбінацыі і перадачы, каманды глядзяцца добра, гульня радуе», – сказаў Рутэнка.