Усе навіны

Намеснік старшыні федэрацыі гандбола Барбашынскі пра міжнародны бан: «Навошта дапускаць, калі нашы адбяруць у іх 2-3 медалі?»

23 лістапада, 12:43

Намеснік старшыні беларускай федэрацыі гандбола Андрэй Барбашынскі выказаўся пра міжнародны бан.

«Яны баяцца нашых зімовых алімпійцаў, бо гэта канкурэнцыя. Навошта іх дапускаць, калі нашы хлопцы адбяруць у іх 2-3 медалі?

На міжнароднай арэне хто што чуе, напрыклад, аб Літве, ці Латвіі? Не дапусці беларускі гандбол і з’явіцца іншая каманда. Тут адразу ўсё: «О, аказваецца і такія спартсмены ёсць!». Беларуская гімнастыка ці фрыстайл моцныя – навошта іх браць? Нашу краіну ведаюць як спартыўную. Цяпер спартсменаў ведаюць у твар і разумеюць, што гэта не Расія ці Казахстан, а Беларусь», – сказаў Барбашынскі.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.