Усе навіны

Гулец зборнай Беларусі Плюта пакіне «Вецлар»

30 снежня, 14:07

23-гадовы беларускі гандбаліст Мікіта Плюта не будзе выступаць за нямецкі «Вецлар» у наступным сезоне. Клюб плянуе зрабіць стаўку на трох іншых лінейных.

У гэтым сезоне Плюто гуляе за «Ферндорф» у трэцяй бундэслізе.

«Вецлар» прыцягваў Плюта па ходзе чэмпіянату бундэслігі, а таксама захоўваў за сабой права вярнуць гандбаліста з «Ферндорфа» у любы момант.

У лістападзе спартовец дэбютаваў за зборную Беларусі. У 3 матчах з расіянамі ён закінуў 4 мячы.