Усе навіны

Салдаценка, Кулеш і яшчэ 14 гульцоў зборнай Беларусі згуляюць на турніры ў Маскве

3 студзеня, 13:11

Стаў вядомы выязны склад зборнай Беларусі па гандболе, якая з 5 па 7 студзеня прыме ўдзел у турніры ў Маскве.

варатары – Вячаслаў Салдаценка (1994, Амітыцыя, Швейцарыя), Ігар Чэрнікаў (1995, Зеніт, Расія);

левы крайні – Эдуард Яраш (2000, Мяшкоў Брэст);

правыя крайнія – Яўген Нікановіч (2000, СКА), Даніла Вяргейчык (2000, Мяшкоў Брэст);

лінейныя – Мікіта Плюта (2000, Ферндорф, Германія), Арцём Сельвесюк (1992, СКА), Вячаслаў Шумак (1988, Мяшкоў Брэст);

левыя паўсярэднія – Дзмітрый Хмялькоў (1998), Іван Зінейкін (2002) (абодва – СКА), Уладзіслаў Кулеш (1996, Гановер, Германія);

правыя паўсярэднія – Мікалай Алёхін (1998, Канстанца, Румынія), Станіслаў Шабельнікаў (2001, СКА);

разыгрываючыя – Арцём Кулак (1996, Чэхаўскія Мядзведзі, Расія), Артур Рудзь (1998, ЦСКА, Расія), Ігар Бяляўскі (2002, СКА).

Беларусы пачнуць выступленне матчам з Іранам 5 студзеня (13:00). 6 студзеня згуляюць з Расіяй-2 (13:00), 7 студзеня правядуць сустрэчу з асноўнай камандай Расіі (15:15).