Усе навіны

Егіпцянін Хасан стаў першым афрыканцам у «Мяшкоў Брэст»

2 лютага, 19:20

Гандбольны клуб «Мяшкоў Брэст» абвясціў пра падпісанне 24-гадовага правага паўсярэдняга Юсэфа Ахмеда Хасана.

Егіпцянін стаў першым прадстаўніком Афрыкі ў гісторыі каманды.

Раней спартовец выступаў за мясцовыя «Эраб Кантрактарс» і «Тала Аль Гаіш».

Ён можа дэбютаваць за «Мяшкоў Брэст» ужо 3 лютага ў матчы чэмпіянату Беларусі супраць «Кронана».