Усе навіны

Пухоўскі стаў уладальнікам Суперкубка Сербіі

5 лютага, 10:48

Экс-гулец зборнай Беларусі па гандболе Барыс Пухоўскі заваяваў Суперкубак Сербіі ў складзе «Вайводзіны».

У матчы за трафей яго каманда разграміла панчэўскае «Дынама» (32:22).

Пухоўскі закінуў 2 мячы.

«Вайводзіна» стала 7-разовым уладальнікам Суперкубка Сербіі. Раней яна выйграла чэмпіянат і Кубак сваёй краіны, а таксама Кубак ЕГФ.