Усе навіны

Эдуард Какшароў: «Стараемся ў кожнай гульні даказваць, што «Мяшкоў» гэта найлепшая каманда Беларусі»

25 лютага, 21:50

Галоўны трэнер «Мяшкова» Эдуард Какшараў пракаментаваў перамогу над СКА, а таксама выступ сваёй каманды.

– У нас была задача перамагчы і мы гэта зрабілі, хоць якасць гульні пакідае жадаць лепшага. На гэта ёсць і аб'ектыўныя прычыны, але з іх нагоды я не хачу распаўсюджвацца. Перамога – гэта перамога, таму будзем працаваць далей, паляпшаць сваю гульню. Думаю, мы на правільным шляху.

– Як ацэніце мінулы адрэзак рэгулярнага чэмпіянату?

– Мы ідзем сваёй дарогай. У нас таксама была задача стаць першымі ў SEHA-лізе і мы яе выканалі. І ў рэгулярным чэмпіянаце такія ж былі задачы, і мы стараемся ў кожнай гульні даказваць, што мы найлепшая каманда Беларусі, – сказаў Какшароў.