Усе навіны

Зборныя Беларусі і Расіі не прымуць удзел у ЧЕ-2026

12 сакавіка, 10:20

Зборныя Беларусі і Расіі не лічацца ў спісе ўдзельнікаў лёсавання адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2026 года, якое пройдзе 21 сакавіка ў Капенгагене.

Праз лёсаванне пройдуць 32 каманды, з якіх у фінальную частку чэмпіянату выйдзе 20. Таксама на турнір аўтаматычна кваліфікавалася Францыя, якая з'яўляецца дзейным чэмпіёнам Еўропы.

ЧЕ пройдзе ў Даніі, Нарвегіі і Швецыі.

Нагадаем, што ЕГФ адхіліла прадстаўнікоў Беларусі і Расіі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.