Усе навіны

Уладзімір Канаплёў: «Шаўцоў – малайчына. Паказаў, што з сябе ўяўляе зборная Беларусі без легіянераў»

21 сакавіка, 18:01

Старшыня БФГ Уладзімір Канаплёў падзяліўся ўражаннямі ад заключнага сакавіцкага таварыскага матча зборнай Беларусі і Расіі (28:37).

– Рабіў прагноз на апошні матч з расiянамі ў Суперсерыі. Улічваючы тое, што не было Каралька, Вайлупава, Астрашапкін быў траўміраваны, я прагназаваў, што мы прайграем у 2-3 мячы. Але Шаўцоў – малайчына. Бо паказаў усім нам, што з сябе ўяўляе наша зборная без легіянераў, – сказаў Канаплёў.