Усе навіны

Старшыня БФГ Канаплёў: «Расіяне адным матчам адыграліся за ўсе паразы ў Суперсерыі – так нас нізка апусцілі»

22 сакавіка, 17:51

Старшыня БФГ Уладзімір Канаплёў пракаментаваў заключны сакавіцкі таварыскі матч зборнай Беларусі і Расіі (28:37) і падзяліўся меркаваннем пра стан гандбола ў Беларусі.

«Пакуль я не падбіў статыстыку, быў вельмі злы. І Шаўцову адпаведную СМСку напісаў. Расіяне адным матчам адыграліся за ўсе паразы ў гэтай Суперсерыі. Дык нас нізка апусцілі. Абарона была ніякая. Маральна-псіхалагічная падрыхтоўка таксама. Ні іграць, ні гімн спяваць не ўмеюць.

Сёння ў зале сядзяць кіраўнікі клубаў, ва ўсіх усё добра. А гульцоў узроўню Каролька як не было, так і няма. Па 2004, 2006 гадах не бачу ніводнага лінейнага. Па варатарах – поўны правал. Крайноў сам – варатар, Папруга – варатар. Дзе ў нас на месцах і ў цэнтры дадатковыя трэніроўкі варатароў? Каб яны трэніраваліся не па дзве, а па чатыры гадзіны па спецыяльнай праграме», – сказаў Канаплёў.