Усе навіны

Кіраўнік БФГ Канаплёў: «Зрабіце мне аднаго гульца як Скубе ў бліжэйшыя два гады – знайду бізнесменаў, якія зробяць вам прэмію»

22 сакавіка, 18:58

Кіраўнік БФГ Уладзімір Канаплёў раскрытыкаваў узровень трэнерскай працы ў беларускім гандболе.

«Мне даўно абяцалі зрабіць сістэму відэакантролю, як у міністра спорту. Каб я націснуў кнопку і змог убачыць, як дзеці займаюцца ў таго ж Крайнова на Бурдзейнага, ці ў Кардаша ў Гомелі. Але, як кажуць, воз і цяпер там. А мне б вельмі цікава было паглядзець, ці рэальна там 20 чалавек займаецца ці гэта мёртвыя душы, як у творы вядомым.

Любы з прысутных тут трэнераў, зрабіце мне аднаго гульца, як той жа віртуоз Скубе, у бліжэйшыя два гады. Я знайду бізнэсмэнаў, якія зробяць вам прэмію. Яна будзе роўная вашай гадавой зарплаце, калі не двухгадоваму заробку», – заявіў Канаплёў.