Усе навіны

Гандбаліст зборнай Беларусі Шумак: «Мяшкоў» чакае моманту, калі вернецца назад на еўраарэну, – адхіленне ўдарыла па ўсім спорце»

26 сакавіка, 14:21

Гандбаліст «Мяшкова» Вячаслаў Шумак падзяліўся думкамі наконт адхілення беларускіх спартсменаў ад міжнародных спаборніцтваў.

– Ці атрымаецца вярнуцца зборнай на міжнародную арэну? Ці ёсць святло ў канцы тунэля па-вашаму меркаванню?

– Магу сказаць так. У нас у зборнай сабраны выдатныя хлопцы, якія гуляюць у топавых замежных калектывах. Ёсць нядрэнныя хлопцы, якія выступаюць за клубы з расійскага чэмпіянату. Натуральна, бягучую сітуацыю з адхіленнем можна параўнаць з трапленнем у яму. Губляецца пакаленне, якое магло б за два-чатыры гады назапасіць досвед удзелу ў міжнародных спаборніцтвах. І потым стрэліць на адным з топ-турніраў.

Цяперашняе адхіленне айчынных і расійскіх ігракоў ад розных спаборніцтваў з'яўляецца вялікай праблемай. Каб не страціць спаборніцкі дух і не разваліць каманду, мы праводзім спарынгі з расіянамі. Ёсць і яшчэ адзін важны фактар. Не сакрэт, што ў любым відзе спорту атлеты мяняюць грамадзянства, пачынаюць выступаць за іншыя зборныя.

Не выключана, што і нашым хлопцам могуць прапанаваць пайсці на такі крок. Таму кантрольныя сустрэчы праводзяцца таксама і з той мэтай, каб паказаць: мы ўсё яшчэ жывыя, мы ёсць, мы каманда, мы краіна, якая чакае моманту, калі вернецца назад на еўраарэну. Спадзяюся, гэта здарыцца ў хуткім часе. Адхіленне ўдарыла па ўсім спорце. І хочацца як мага хутчэй вярнуцца ў тую каляіну, у якой мы знаходзіліся, – сказаў Шумак.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.