Усе навіны

Старшыня БФГ Канаплёў: «Адсутнасць міжнароднага турніру – гэта наш жаночы боль»

29 сакавіка, 19:27

Кіраўнік БФГ Уладзімір Канаплёў пракаментаваў узровень беларускага жаночага гандбола.

«Адсутнасць міжнароднага турніру – гэта наш жаночы боль. Беларускі жаночы гандбол на такім нізкім узроўні, у параўнанні з Расіяй, што нашы найлепшыя каманды, «Гомель» і БНТУ, могуць супернічаць толькі з камандамі, якія займаюць пятае-шостае месца ў табліцы. На мінулым выканкаме можа быць я кагосьці пакрыўдзіў, але сказаў пра тое, што папрашу кіраўніка Федэрацыі гандболу Расіі Сяргея Шышкарова, каб сёлета, увосень, каб ён аддаў дубль ЦСКА, і яны згулялі з дублямі «Гомеля» і БНТУ, каб мы ўбачылі, ці падцягнуліся мы да іх, або знаходзімся ў такім жа правале, як і ў апошнія гады. На жаночы гандбол мы звяртаем вялікую ўвагу, і думаю, што поспехі не за гарамі», – сказаў Канаплёў.

Нагадаем, што ЕГФ адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.