Tribuna/Гандбол/Блогі/Экс-трэнер «Мяшкова» перастаў выпускаць беларускую топ-бамбардзiрку – цьмяная гiсторыя з расiйскага гандбола

Экс-трэнер «Мяшкова» перастаў выпускаць беларускую топ-бамбардзiрку – цьмяная гiсторыя з расiйскага гандбола

Трэнер зборнай таксама меў прэтэнзii да спартсменкi.

20 лістапада, 20:38
Экс-трэнер «Мяшкова» перастаў выпускаць беларускую топ-бамбардзiрку – цьмяная гiсторыя з расiйскага гандбола

Варатары Валянціна Вайтулевіч і Юлія Кунцэвіч, лінейная Ірына Мокат і левая паўсярэдняя Ірына Кішко – усе гэтыя беларускiя гандбалiсткi зараз выступаюць за расiйскую «Ладу». Акрамя таго, каманду ўзначальвае беларускі трэнер Дзмітрый Ціхан. У мiнулым сезоне ён узначальваў «Мяшкоў», але беларускi гегемон паказваў па сваiх мерках правальныя вынiкi, i Цiхана звольнiлi (а без яго ўсё здолелi выправiць).

Штосьцi не так у Цiхана i ў «Ладзе». На старце сезона камнда атрымала сем перамог у сямі матчах, але ў наступных шасці сустрэчах выйграла толькі аднойчы. А на два апошнія матчы, у якіх «Лада» саступіла «Растоў-Дону» (22:33) і «Астраханачцы» (27:29), Ціхан не ўключыў у заяўку Кішко (як і расійскую правую паўсярэднюю Вольгу Явон). Пры гэтым беларуская гандбалiстка – найлепшы бамбардзiр каманды з Тальяці з 60 закінутымі мячамі.

Па звестках партала Bet News, прычынай выключэння Кішко і Явон стала заключэнне спартсменкамі кантрактаў на наступны сезон з іншымі камандамі, што зʼяўляецца распаўсюджанай практыкай у гандболе. Кішко можа стаць гульцом «Растоў-Дона». Гэтая каманда зараз узначальвае табліцу чэмпіянату Расіі.

Адсутнасць лідараў каманды ў складзе была балюча ўспрынята некаторымi заўзятарамі – яны раскрытыкавалi трэнерскі штаб.

Прэс-служба клуба не адказала па сутнасцi, а абвiнавацiла каментатараў у стварэннi «правакацыйных сітуацый».

Адзначым, што Кішко быў незадаволены i галоўны трэнер зборнай Беларусі Валерый Пяўніцкі. Спецыяліст заяўляў, што гандбалістка знаходзіцца ў яго «на каранціне». Але, нягледзячы на гэта, Аліна патрапіла ў спіс гульцоў, выкліканых на таварыскія матчы з Расіяй, якія пройдуць 25 і 26 лістапада.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты