Усе навіны

Ігар Мартынаў: «Сказаў, што адсвяткую сваю шайбу, паказаўшы рукой на вароты, як гэта робіць суддзя»

2 лістапада 2022, 23:33

Нападаючы мінскага «Дынама» Ігар Мартынаў падзяліўся меркаваннем пра матч КХЛ супраць «Куньлуня» (3:2).

Мартынаў закінуў пераможную шайбу за секунду да сірэны.

– Вядома, вельмі хацеў забіць пасля першай не залічанай шайбы. Я сказаў сваёй тройцы, што заб'ю і адсвяткую сваю шайбу, паказаўшы рукой на вароты, як гэта робіць суддзя. Калі сапернікі забілі другі гол у большасці, я сядзеў побач з Валянцінам Дземчанкам. Я сказаў, што мы адыграемся, бо такое ўжо было з яраслаўскім «Лакаматывам». Хлопцы – малойчыкі, вельмі добрае гулялі ў нападзе, было шмат класных камбінацый, нагружалі брамніка кідкамі. Я думаю, калі мы пачнём рэалізоўваць моманты ў большасці, то мы не будзем пакідаць саперніку шанцаў на перамогу, – сказаў ён.