Усе навіны

Лісавец пакінуў «Адмірал»

30 красавіка, 16:42
1

Беларускі абаронца Яўген Лісавец пакінуў «Адмірал» пасля заканчэння кантракта.

У сезоне-2023/24 Лісавец правёў 44 матчы і набраў 9 (2+7) ачкоў.

Нагадаем, у КХЛ Лісавец таксама выступаў за мінскае «Дынама», «Салават Юлаеў» і «Віцязь». Гулец абароны правёў у лізе 505 матчаў і набраў 98 (32+66) ачкоў.