Усе навіны

Экс-дырэктар «Лакаматыва» Мазура пра жаночы кэмп: «Гэта больш паказуха. Для развіцця трэба не проста правесці лагер або раздаць пашпарты незапатрабаваным дома расіянкам»

4 лістапада 2022, 09:16

Экс-дырэктар аршанскага «Лакаматыва» Яўген Мазура падзяліўся меркаваннем у інтэрв'ю «Зеркалу» аб праведзеным ФХБ першым у гісторыі кэмпе жаночай зборнай.

Нагадаем, што на кэмп былі выкліканыя 24 дзяўчыны, 20 з якіх былі ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў.

– Федэрацыя раптам заклапацілася жаночым хакеем, правёўшы трэніровачны лагер. Што думаеце?

– Спробы нешта рабіць былі і раней. У свой час стварылі клуб «Пантэра». Але на гэтым усё. Цяпер няма гульцоў. У кожнай школе ад сілы знойдзецца па пары дзяўчынак. І калі да пэўнага ўзросту яны могуць займацца з хлопчыкамі ў адной групе, то потым дзецюкі пачынаюць гуляць у кантактны хакей.

У нас няма ўнутранага жаночага чэмпіянату, ды і ўвогуле сістэмы падрыхтоўкі жаночага хакея. Так што гэта больш паказуха. Маўляў, у нас ёсць развіццё. Хаця для гэтага трэба было дзесяць гадоў таму пачынаць набіраць у кожным узросце адну жаночую групу па ўсіх школах краіны. А не проста правесці лагер або раздаваць пашпарты расіянкам, якія не запатрабаваны на радзіме, – сказаў Мазура.