Усе навіны
Вiдэа

Шайба Сідарава дапамагла «Саскатуну» выйсці наперад у паўфінальнай серыі WHL

4 траўня, 08:51

У ноч на 4 мая прайшоў пяты матч паўфінальнай серыі плэй-оф WHL, у якім «Саскатун» дома абыграў «Мус Джо» (5:4 АТ, лік у серыі: 3-2).

Шайбай вызначыўся беларускі форвард гаспадароў Ягор Сідараў. За матч ён восем разоў кінуў па варотах.

Усяго ў плэй-оф у яго 20 (14+6) ачкоў у 14 паядынках. Беларус на трэцім месцы ў спісе бамбардзіраў і з'яўляецца найлепшым снайперам накаўт-раўнда.