Усе навіны

Аксянцюк адпраўлены ў фарм-клуб «Амура»

10 лістапада 2022, 12:12

Беларускага нападаючага «Амура» Яўгенія Аксянцюка перавялі ў фарм-клуб хабараўскай каманды – краснаярскі «Сокал», які выступае ў УХЛ.

У сёлетнім сезоне беларус нападаючы дэбютаваў у КХЛ. У 13 гульнях за «Амур» 21-гадовы нападаючы набраў толькі 1 (0+1) бал, пры паказчыку карыснасці «-4».

Апошні раз за хабараўчан Аксенцюк выходзіў на лёд 3 лістапада, а за свой новы клуб ён яшчэ не дэбютаваў.

Нагадаем, што ў Аксенцюка двухбаковы кантракт з «Амурам».

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com