Усе навіны

Зінадзін вярнуўся ў сістэму ніжагародскага «Тарпеда»

30 красавіка, 21:27

19-гадовы беларускі галкіпер Лорэнс Зінадзін вярнуўся ў сістэму «Тарпеда» (Расiя, КХЛ).

У цяперашнім сезоне Зінадзін два месяцы выступаў у складзе «Нёмана», правёў 7 матчаў. Потым гуляў у ВХЛ за «Омскія крылы», правёў 14 сустрэч, затым быў пераведзены ў МХЛ і згуляў за «Омскіх ястрабаў» 3 матчы ў рэгулярным чэмпіянаце і 2 паядынкі ў плэй-оф.

Быў таксама ў заяўцы «Авангарда» на матч КХЛ.