Усе навіны

Мiнскае «Дынама» цікавіцца расiйскім галкіперам Канавалавым (metaratings)

21 траўня, 13:01

Мінскае «Дынама» праяўляе цікавасць да галкіпера маскоўскага «Дынама» Іллі Канавалава. Пра гэта паведамляе metaratings.

У мінулым сезоне 25-гадовы расіянін правёў 42 матчы ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ, адбіў 92.1% кідкоў пры каэфіцыенце надзейнасці 2.05.

У плей-оф варатар згуляў 6 матчаў, адбіўшы 88.3% кідкоў пры каэфіцыенце надзейнасці 2.82.

Раней мінчане падпісалі расійскага варатара Андрэя Карэева.