Усе навіны

Расiйскі навiчoк мiнскага «Дынама» Карэеў: «Пакуль нікога з каманды не ведаю асабіста»

21 траўня, 09:02

Расiйскі галкіпер Андрэй Карэеў распавёў аб пераходзе ў мiнскае «Дынама».

– Я вельмі рады стаць гульцом менскага «Дынама». Эмоцыі толькі станоўчыя. Чакаю з нецярпеннем, калі прыеду ў размяшчэнне каманды, каб пачаць падрыхтоўку да сезона. Хачу дапамагчы камандзе дабівацца новых перамог і поспехаў. «Дынама» – гэта добрая каманда на чале з прафесійным трэнерскім штабам. Пасля зносін з кіраўніцтвам і галоўным трэнерам у мяне не засталося ніякіх сумневаў аб выбары клуба.

– З кімсьці з каманды знаёмы?

– Пакуль ні з кім не знаёмы асабіста. Але ў хуткім часе далучуся да каманды, упэўнены, хутка знойдзем агульную мову, – сказаў Карэеў.