Усе навіны

Мінскае «Дынама» падпісала кантракт з праспектам «Каларада» Жыгалавым

21 траўня, 18:46

21-гадовы беларускі галкіпер Іван Жыгалаў падпісаў двухбаковы кантракт да канца мая 2025 года з мінскім «Дынама».

Нагадаем, Жыгалаў – выхаванец мінскага «Юнацтва», з 2017 па 2020 год выступаў у сістэме маскоўскага «Дынама». На драфце НХЛ у 2022-м быў задрафтаваны «Каларада» ў 7-м раўндзе пад 225-м нумарам.

У чэрвені 2023 года ён вярнуўся ў «Юнацтва», але пакінуў яго ў сярэдзіне жніўня і перайшоў у каманду USHL «Тры-Сіці Сторм», у складзе якой правёў 9 матчаў, атрымаў адну перамогу. У канцы студзеня растаўся з клубам і перайшоў у «Адэсу Шакалопс» з юнацкай лігі ЗША NAHL.

У складзе каманды ён выходзіў у 13 матчах. Працэнт адбітых кідкоў склаў 90,8.

Таксама ў 2021 годзе Жагалаў выступаў за юніёрскую зборную Беларусі на чэмпіянаце свету.