Усе навіны

Матч зорак КХЛ, 1/2 фіналу: дывізіён Тарасава з Коласавым і Пінчуком прайграў дывізіёну Баброва, дывізіён Харламава перамог дывізіён Чарнышова

10 снежня 2022, 15:59

Сёння прайшлі паўфіналы Матчу Зорак КХЛ.

Каманда дывізіёна Тарасава з беларусамі з мінскага «Дынама» Аляксеем Коласавым і Віталём Пінчуком саступіла дывізіёну Баброва (7:9), прадстаўнікі дывізіёна Харламава перамаглі дывізіён Чарнышова (8:5).

Беларусы зрабілі па аднаму асісту.

Фінальны матч адбудзецца заўтра, 10 снежня.

Паўфіналы

Дывізіён Баброва – Дывізіён Тарасава – 9:7 (6:2, 3:5)

Шайбы: 0:1 – 1 Воўчанка (Йіп, Прэс), 1:1 – 3 Фядотаў, 2:1 – 4 Кручынін (Жукаў), 3:1 – 5 Яшкін (Жафяраў, Дарожка), 4:1 – 6 Алтыбармакян (Фядотаў) , 4:2 - 7 Дзямідаў (Рашэўскі, Міронаў), 5:2 - 7 Кручынін (Жукаў), 6:2 - 10 Жафяраў (Нікішын), 7:2 - 11 Яшкін, 7:3 - 13 Дзямідаў, 7:4 – 14 Прэс (Воўчанка, Йіп), 7:5 – 15 Шалуноў (Пінчук), 7:6 – 16 Рашэўскі (Дзямідаў, Коласаў), 8:6 – 16 Кручынін (Яшкін), 8:7 – 17 Воўчанка (Прэс, Шалуноў), 9:7 – 20 Жафяроў (Нікішын).

Дывізіён Харламава – Дывізіён Чарнышова – 8:5 (5:4, 3:1)

Шайбы: 1:0 – 2 Бурдасаў (Якаўлеў, Праскуракоў), 2:0 – 3 Голышаў (Галдобін, Парадзін), 2:1 – 3 Брака (Конаў), 2:2 – 4 Конаў (Брака), 3:2 – 5 Якаўлеў (Галдобін), 3:3 – 6 Бераглазаў (Талчынскі), 4:3 – 8 Галдобін (Парадзін), 5:3 – 9 Трамкін (Сафонаў, Канцэраў), 5:4 – 10 Ліхачоў (Бераглазаў), 6:4 – 12 Канцэраў (Бурдасаў), 6:5 – 17 Шароў (Шулак), 7:5 – 19 Якаўлеў (Трамкін, Парадзін), 8:5 – 19 Галдобін.