Усе навіны

Маскоўскае «Дынама» абмяняла Максіма Сушко ў «Сібір»

16 снежня 2022, 12:57

Як паведамляе прэс-служба маскоўскага «Дынама», клуб абмяняў Максіма Сушко ў «Сібір». Масквічы атрымаюць грашовую кампенсацыю ўзамен на беларускага нападаючага.

Мінулы сезон леварукі нападаючы правёў у Паўночнай Амерыцы за каманду АХЛ «Ліхай Вэлі Фантомс». За 63 гульні запісаў на свой рахунак 17 (10+7) балаў рэзультатыўнасці пры паказчыку карыснасці «-5». Таксама згуляў два матчы ў НХЛ. Акрамя таго мае вопыт выступленняў у КХЛ за мінскае «Дынама», у складзе якога за 30 гульняў набраў 5 (2+3) ачкоў.

У гэтым сезоне 23-гадовы Сушко правёў 27 матчаў і набраў 8 (4+4) дзейсных балаў пры паказчыку карыснасці «+6».

– Абмен Максіма Сушко ў «Сібір» – добрае рашэнне для ўсіх бакоў. Пасля таго, як шэраг ігракоў нашай каманды вярнуліся ў строй, Максім перастаў праходзіць у склад. Мы атрымалі нядрэнную прапанову ад каманды з Усходняй канферэнцыі і сумесна з трэнерскім штабам прынялі яго. Ва ўзросце Максіма самае важнае – гэта гульнявая практыка і прагрэс. Жадаем удачы хакеісту ў новай камандзе! – пракаментаваў абмен генеральны менеджэр маскоўскага «Дынама» Аляксей Сопін.