Усе навіны

Трэнер «Магілёва» Мацерухін пра перамогу над «Дынама-Маладзечна»: Хлопцы малайчыны, што не склали рукі, калі прайгравалі ў ліку

21 снежня 2022, 12:28

Галоўны трэнер «Магілёва» Аляксандр Мацерухін пракаментаваў вынік матча супраць «Дынама» (4:3 АД).

– Матч быў для нас цяжкі. Хлопцы малайчыны, што не склалі рукі і самае галоўнае, калі прайгравалі ў ліку. У нас як звычайна не бывае лёгкіх супернікаў, для нас усе моцныя.

Рады перамозе і таму, што каманда выйграла. Імкнуліся. Думаю, атрымаўся цяжкі матч і для нас, і для суперніка. Сёння прыйшлі нашыя фанаты, заўзятары, пацешылі. Усіх з перамогай, – сказаў Мацерухін.